«Я хачу ўдзельнічаць і праславіць Божае імя»: хрысціяне-спартсмены на Алімпіядзе |
09.08.2016 16:35 |
Католікі і праваслаўныя атлеты-алімпійцы кажуць пра сваю веру і асабістыя мэты ў Рыа-дэ-Жанейра. Вядома, што колькасць хрысціянскіх спартсменаў, якія ўдзельнічаюць у
Алімпіядзе, значна большая, у тым ліку ёсць вернікі ў беларускай
камандзе, але з ліку замежнікаў прапануем выказванні гэтых сямі маладых
людзей, якія высока трымаюць свае нацыянальныя сцягі. «Перад кожным спаборніцтвам слухаю адну і тую ж песню і малітву. Я падыходжу да спаборніцтваў і рэлігійных практык аднолькава. Я знаходжу мір, калі я раблю гэтыя рэчы, раблю іх для Бога і Ягонай славы».
Сімон Байлз — амерыканская гімнастка, трохразовая чэмпіёнка свету: «Мая мама дала мне ў касцёле ружанец. Звычайна я не малюся на ім перад спаборніцтвамі, я малюся як звычайна, але бяру яго з сабой на ўсялякі выпадак».
Новак Джокавіч, сербскі тэнісіст, першая ракетка свету па версіі АТР, праваслаўны: «Я веру ў Бога і малюся, дзякуючы, кожны дзень».
Кейці Ледэцкі — плыўчыха і двухразовая алімпійская чэмпіёнка: «Каталіцкая вера для мяне вельмі важная, заўсёды была і будзе такой. Гэта частка маёй асобы, і мая вера прыносіць мне спакой, дапамагае аб'ектыўна глядзець на свет. Я прамаўляю малітву ці дзве перад любым заплывам. "Вітай, Марыя" — вельмі прыгожая малітва, і яна супакойвае мяне».
Хуан-Марцін дэль Потра — аргентынскі тэнісіст — пра сустрэчу з Папам Францішкам у 2013 годзе: «Гэта быў для мяне значны момант, магчыма, самы важны ў жыцці. Усе ведаюць, што я католік, і гэта была фантастычная магчымасць размаўляць з ім».
Усэйн Болт — спрынтэр з Ямайкі, мнагакратны залаты медаліст на алімпіядах і чэмпіянатах свету, католік: «Я веру Бібліі, шаную Хрыста... З Богам усё магчыма».
Гэббі Дуглас — амерыканская гімнастка, чэмпіёнка 2012 года ў індывідуальным заліку: «Бог даў мне гэты цудоўны талент, таму я хачу ўдзельнічаць і праславіць Божае імя».
Аляксандр Гелагаеў паводле Сatholicnewsagency.com, Сatholicherald.co.uk, Catholicnews.com |