Руская мусульманка выкупіла і падарыла праваслаўным закінуты храм |
10.08.2016 12:03 |
Жыхарка Чалябінскай вобласці мусульманка Галія Ісякеева выкупіла і падарыла мясцовай праваслаўнай епархіі будынак Свята-Мікалаеўскай царквы, пабудаванай па ўказе апошняга рускага імператара. Царква была пабудавана ў 1895 годзе па ўказе Мікалая ІІ, аднак прапрацавала не доўга. Падчас рэвалюцыі 1917 года царкву разрабавалі і арганізавалі склад для гаспадарчых патрэб. Пазней у ім адкрылі сталовую, якая не функцыянавала да сярэдзіны 1980-х, пакуль будынак зусім не струхлеў. На сёння царква прызнана аб’ектам культурнай спадчыны Чалябінскай вобласці. «Мясцовая жыхарка, мусульманка Галія Ісякеева, набыла гэты разбураны будынак і хацела зрабіць з яго магазін, але падарыла яго епархіі, даведаўшыся пра гісторыю храма. Мая прабабуля была старастай гэтай царквы ў гады рэвалюцыі, і вядома, што ў тыя часы тут быў забіты і пахаваны пад яе сценамі святар. На мінулым тыдні мясцовыя жыхары пачалі аднаўляць царкву і зрабілі ўжо шмат. Спадзяёмся, што праз два тыдні ў ёй адбудзецца першая літургія», — адзначае стараста царквы Святлана Янчыкава. Храм знаходзіцца ў сяле Чарнарэчча, у бліжэйшых вёсках цэркваў няма. Святлана Янчыкава дадала, што на сёння ў храме вычышчаны алтар, устаўлены вокны і дзверы. Пакуль няма столі, але праваслаўныя паўднёваўральцы ўжо падарылі храму новы купал і ікону Мікалая Цудатворцы. |