Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аўтамабілі, якімі карыстаўся Папа Францішак падчас СДМ у Польшчы, будуць прададзены на аўкцыёне |
11.08.2016 12:55 |
Аўтамабілі «Фальксваген гольф», у якіх Папа Рымскі перамяшчаўся па Польшчы падчас Сусветных дзён моладзі, у верасні будуць распрададзены на дабрачынным аўкцыёне. Пра гэта прэсе распавёў дырэктар каталіцкага дабрачыннага таварыства «Caritas» Кракаўскай архідыяцэзіі кс. Багдан Кардула. «Аўто будуць выстаўлены ў чатырох розных гарадах разам з адпаведнай інфармацыяй, на якія мэты пойдуць сродкі, атрыманыя на аўкцыёнах», — сказаў святар. Ён дадаў, што ў гэтых аўтамабілях можна будзе пасядзець на месцы, дзе сядзеў Пантыфік, і зрабіць фотаздымак. Паводле слоў кс. Багдана Кардулы, аўтамабілі «добра зарэкамендавалі сябе ў картэжы, былі хуткімі і манеўранымі». Сёння яны выстаўлены перад святыняй Божай Міласэрнасці ў Кракаве-Лагеўніках. Чакаецца, што частка атрыманых сродкаў будзе накіравана на набыццё перасовачнага шпіталя для лагера бежанцаў у Ліване. Папа Рымскі Францішак здзейсніў апостальскае падарожжа ў Польшчу ў канцы ліпеня. Яно была прымеркавана да 1050-годдзя хросту Польшчы і Сусветных дзён моладзі, якія прайшлі ў Кракаве. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.