Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Сочы адмовіліся ўсталёўваць 80-метровую статую Хрыста
11.08.2016 14:29

Архітэктары Сочы адмовілі ва ўсталёўцы 80-метровай статуі Хрыста, якую разам са статуяй «Арганаўты» прапанаваў скульптар Зураб Цэрэтэлі. Скульптар выступіў з прапановай усталяваць яго кампазіцыі ў шэрагу буйных гарадоў — Маскве, Санкт-Пецярбургу, Омску, Екацярынбургу і Сочы.

Сочынскія архітэктары разглядзелі прапанову па ўсталёўцы прац Цэрэтэлі, згодна з якой статуя Хрыста з бронзы вышынёй 33 метры павінна была размясціцца на пастаменце ў 47 метрах на мысе Відным.

«Архітэктары не адобрылі гэты праект. Асноўным аргументам спецыялістаў быў той факт, што гораду была прапанавана ўжо гатовая статуя, якая стваралася без уліку архітэктурных асаблівасцяў курорту. І ўпісаць яе зараз проста не ўяўлялася магчымым. Акрамя таго, яго змест стаў бы нагрузкай на бюджэт горада», — паведамляе адміністрацыя горада.

Удакладняецца, што большасць аналагічных статуй размешчана ў каталіцкіх краінах. Бронзавая кампазіцыя «Арганаўты» вышынёй у 23 метры таксама не атрымала згоды экспертаў. Яе прапаноўвалася размясціць у Алімпійскім парку.

Вышыня адной з самых вядомых у свеце статуй Хрыста, усталяванай у Рыа-дэ-Жанейра на гары Каркаваду, складае 38 метраў – разам з п’едэсталам.

РІА «Новости», (IL)



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.