Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Салезіяне адкрылі ў Алепа тры летнікі для дзяцей
16.08.2016 11:52

Манахі салезіяне ў паўднёвых раёнах Алепа распачалі дзейнасць трох летнікаў для дзяцей і падлеткаў. Манахі разам з добраахвотнікамі апякуюцца больш чым 700 дзецьмі, якія церпяць ад наступстваў ўзброенага канфлікту.

Вікарый салезіянскай парафіі ў Алепа кс. П’ер Джаблаян паведаміў, што летнікі былі адкрыты пасля Сусветных дзён моладзі, якія прайшлі ў Кракаве напрыканцы ліпеня. Прадстаўнік валанцёраў з Алепа выступіла са сведчаннем у Кракаве і атрымала кароткую аўдыенцыю ў Папы Францішка. «У той час, як Ранд размаўляла з Папам, мы адчувалі, што наш голас чутны ва ўсім свеце», — адзначыў святар з Сірыі.

Пантыфік пакінуў свой подпіс на фотаздымку дзяцей з Алепа, што стала для іх вялікім сюрпрызам.

Паводле РІА «Новости», (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.