Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Baltnews.lt: літоўская моладзь масава эмігруе ў Еўропу
17.08.2016 15:55

У Вісагінэсе, былым горадзе літоўскіх атамшчыкаў, моладзі практычна няма. Жыхары ва ўзросце ад 14 да 29 гадоў складаюць толькі 15,3 працэнты насельніцтва. Гэта 4590 чалавек, калі лічыць, што ў Вісагінэсе пражывае 30 тысяч.

Такую статыстыку 16 жніўня пацвердзілі чыноўнікі дэпартамента статыстыкі пры Мінфіне Літвы.

Паводле іх інфармацыі, самым добранадзейным горадам у гэтым кантэксце лічыцца правінцыйны Рэтавас. Тут моладзь ва ўзросце да 29 гадоў складае 24,2 працэнты насельніцтва.

Статыстыка сведчыць, што ў Літве ў сегменце насельніцтва 14-29 гадоў хлопцаў на 15 тысяч больш, чым дзяўчат. 14- і 15-гадовых падлеткаў мала: 27,3 і 29,8 тысяч адпаведна. Як паведамлялася раней, за год колькасць моладзі ў Літве скарацілася на 21,7 тысяч чалавек.

Паводле baltnews.lt, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.