Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Бельгіі пабудавалі касцёл, які «растае» ў паветры
24.08.2016 11:01

Архітэктары Пітэран Гійс і Арнаўт ван Вэрэнберг пабудавалі твор мастацтва, які робіць усё наваколле часткай касцёльнай прасторы.

Будынак у форме невялікага гатычнага каталіцкага касцёла, на які пайшло 30 тон сталі, стаіць на фундаменце з бетону ў вясковай мясцовасці і мяняе свой выгляд у залежнасці ад вугла, з якога глядзіць назіральнік.

 

Пакуль будынак існуе толькі як мастацкі архітэктурны артэфакт — у ім не праходзяць святыя Імшы. Аднак і простае сузіранне твора прымушае гледача шмат аб чым задумацца, нараджае новыя пачуцці.

З-за таго, што касцёл часткова ці цалкам «растае» ў паветры, ён насычае навакольную прастору новымі сэнсамі — напрыклад, нагадвае пра духоўную і архітэктурную спадчыну, якая страчана ці знаходзіцца пад пагрозай.

Іншы сэнс, які можна ўбачыць у будынку, — тое, што ўсё стварэнне з'яўляецца Божай святыняй. Варта бачыць Касцёл у кантэксце сусвету, а сусвет — у кантэксце Касцёла.

Аляксандр Гелагаеў паводле Archdaily.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.