Кароль Марока заклікаў вернікаў розных канфесій аб’яднацца ў барацьбе супраць джыхадзістаў |
24.08.2016 15:51 |
Кароль Марока Мухамед VI выступіў за аб’яднанне веруючых у агульны фронт супраць джыхадзістаў. «Перад тварам экспансіі і цемрашальства, якое распаўсюджваецца ад імя рэлігіі, усе — мусульмане, хрысціяне, іўдзеі — павінны ствараць агульны фронт для супрацьдзеяння фанатызму, нянавісці і самаізаляцыі ва ўсіх формах», — заявіў Мухамед VI у звароце да нацыі, які прыводзяць еўрапейскія СМІ. Манарх таксама заклікаў мараканцаў, якія пражываюць за мяжой, «заставацца вернымі каштоўнасцям сваёй рэлігіі і яе векавым традыцыям», назваўшы чужымі ідэі экстрэмістаў. Мухамед VI заклікаў «узброіцца цярпеннем у сувязі з сучаснай складанай абстаноўкай і заўсёды быць на перадавой лініі абаронцаў міру, згоды і добрасуседства». «Мы рашуча асуджаем забойствы нявінных людзей», — падкрэсліў кароль, назваўшы нядаўняе забойства святара ў касцёле на поўначы Францыі «непрабачальным вар’яцтвам». Паводле «Интерфакс», (MV) |