Нягледзячы на пагрозы з боку «Ісламскай дзяржавы», 100 дзяцей хрысціянскіх католікаў у Іраку прынялі Першую святую Камунію. Урачыстая падзея адбылася ў горадзе Алькуш, на радзіме пяці халдзейскіх патрыярхаў, падчас святой Імшы з удзелам арцыбіскупа Халдзейскага Каталіцкага Касцёла Луіса Сако.
Алькуш — горад у іракскім Курдыстане. Ён размешчаны за 50 км ад Масула і з’яўляецца адным з цэнтраў асірыйска-халдзейскай хрысціянскай традыцыі.
Як і ў многіх іншых гарадах у іракскім Курдыстане, Алькуш прыняў шмат бежанцаў. Пасля некалькіх тыдняў гвалту ў краіне, выбухаў і кровапраліцця, сітуацыя сёння больш спакойная.
На святой Імшы прысутнічалі ўсе святары горада, кансэкраваныя асобы і больш за 700 вернікаў.
«Існуе хрысціянская спадчына, якую варта захаваць», — сказаў арцыбіскуп Сако, заклікаючы ўсіх да мужнасці не пакідаць сваю зямлю і свой родны горад, але застацца, каб дапамагаць іншым аднаўляць тут нармальнае жыццё.
«Быць мацней, прыходзіць у святыню, удзельнічаць у жыцці парафіі, як у жыцці сваёй сям’і», — дадаў іерарх.
Пасля літургіі дзеці задалі некалькі пытанняў арцыбіскупу, а адзін з іх сказаў: «Калі я вырасту, я буду святаром, каб служыць бедным і патрабуючым».
Паводле sib-catholic.ru, (IL)
|