Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Італьянскія біскупы вылучылі мільён еўра на дапамогу ахвярам землятрусу ў Італіі
25.08.2016 14:05

Італьянскі епіскапат вылучыў адзін мільён еўра для аказання тэрміновай дапамогі пацярпелым ад землятрусу ў цэнтральнай Італіі. Грошы паступаюць ад касцёльных ахвяраванняў. Пра гэта паведаміла прэс-служба італьянскага епіскапату.

Акрамя таго, абвешчана, што 18 верасня ва ўсіх храмах краіны будзе праведзены спецыяльны збор сродкаў для пацярпелых ад землятрусу. Біскупы таксама запэўнілі, што будуць маліцца за ўсіх ахвяр гэтых драматычных падзей.

Італьянскія біскупы звярнуліся да дыяцэзій, парафіі, суполак і ўсіх касцёльных устаноў, каб праз прадастаўленне фінансавай дапамогі «прынамсі да некаторай ступені палегчыць цяжкія ўмовы, у якіх зараз павінны жыць людзі рэгіёна, пацярпелага ад такога моцнага землятрусу».

Усе грошы, сабраныя падчас спецыяльнай акцыі, епіскапат Італіі перадасць дабрачыннаму каталіцкаму таварыству «Карытас» у фонд дапамогі пацярпелым.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.