Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Інданезіі студэнт спрабаваў узарваць касцёл падчас нядзельнай Імшы
29.08.2016 16:34

У Інданезіі 18-гадовы студэнт спрабаваў узарваць самаробнае выбуховае прыстасаванне, а затым напаў на святара падчас нядзельнай Імшы ў каталіцкім касцёле.

Пра гэта паведамляе tut.by.

Інцыдэнт адбыўся ў касцёле св. Юзафа ў Медане, сталіцы правінцыі Паўночная Суматра. Хлопец сядзеў на адной з лаваў падчас Імшы, пасля нечакана ўскочыў і паспрабаваў прывесці ў дзеянне прыстасаванне, якое знаходзілася ў яго ў заплечніку. Аднак выбух не адбыўся, заплечнік загарэўся.

Як адзначае прадстаўнік паліцыі Бой Рафлі Амар, пасля гэтага зламыснік кінуўся з нажом на святара і параніў яго ў плячо.

Парафіяне спынілі хлопца, які ў хуткім часе пасля гэтага быў арыштаваны. З парафіян ніхто не пацярпеў.

Прадстаўнік паліцыі заявіў, што пры допыце студэнт сказаў, што дзейнічаў адзін, без чыёйсьці дапамогі.

(IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.