Выстаўка і канферэнцыя, прысвечаныя Маці Тэрэзе, пройдуць у ААН |
31.08.2016 14:38 |
Выстаўка і канферэнцыя, прысвечаныя Маці Тэрэзе з Калькуты, пройдуць у нью-ёркскай сядзібе Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Мепапрыемствы адбудуцца ў кантэксце кананізацыі заснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові.
Назва экспазіцыі — «Жыццё Маці Тэрэзы і яе спадчына для ААН». Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з ёй 6-9 верасня. У апошні дзень выстаўкі ў сядзібе арганізацыі адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная будучай святой.
Выстаўка аб жыцці, дзейнасці і спадчыне Маці Тэрэзы была падрыхтавана місіяй Пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры ААН і амерыканскай праваабарончай арганізацыяй «Alliance Defending Freedom» (ADF).
Маці Тэрэза з Калькуты наведвала сядзібу ААН у Нью-Ёрку ў 1985 г.. Яны выступіла перад Генеральнай Асамблеяй з нагоды 40-годдзя гэтай арганізацыі.
Заснавальніца кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові будзе кананізавана Папам Францішкам 4 верасня на галоўнай ватыканскай плошчы. Рымскія ўрачыстасці з гэтай нагоды будуць трываць восем дзён.
У праграму гэтага святкавання ўключаны розныя мерапрыемствы: выстаўка аб жыцці, духоўнасці і пасланні Маці Тэрэзы, сямейнае свята «З беднымі і для бедных», святыя Імшы на розных мовах, малітоўнае чуванне, спалучанае з эўхарыстычнай адарацыяй, катэхеза Папы Францішка, музычная араторыя, напісаная ў гонар новай святой, і магчымасць ушанаваць яе рэліквіі.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|