Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Францыі зноў адкрыты касцёл святога Стэфана |
01.09.2016 11:36 |
Касцёл св. Стэфана ў Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ (Францыя), дзе 26 ліпеня адбылося забойства кс. Жака Амеля, будзе адкрыты зноў 2 кастрычніка, праз 10 тыдняў пасля злачынства, учыненага джыхадзістамі. Пра гэта паведаміла архідыяцэзія Руан, што на поўначы Францыі, адзначаючы таксама, што ўсе прадметы, прынесеныя вернікамі перад храмам у гонар святара-мучаніка, будуць сабраны і змешчаны ў прысвечаным яму помніку. Забойства кс. Жака Амеля ўчынілі два 19-гадовыя французскія джыхадзісты, прадстаўнікі тэрарыстычнай арганізацыі Ісламскай дзяржавы. Яны перарэзалі горла 85-гадоваму святару, які адпраўляў Імшу, а некалькі прысутных на Імшы вернікаў узялі ў закладнікі, перш чым паліцэйскія застрэлілі злачынцаў. Паводле Deon.pl, (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.