Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Спявачка Рыта Ора выступіць у Ватыкане ў гонар сваёй зямлячкі Маці Тэрэзы |
02.09.2016 12:06 |
Папулярная брытанская спявачка Рыта Ора выступіць 3 верасня ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане на канцэрце ў гонар Маці Тэрэзы з Калькуты. Канцэрт адбудзецца за дзень да ўрачыстай цырымоніі кананізацыі албанскай манахіні. Як і Маці Тэрэза, Рыта Ора мае албанскія карані, яе сям'я пакінула Косава і перасялілася ў Брытанію з-за пераследу албанцаў у Югаславіі. Падчас канцэрта прагучыць таксама традыцыйная албанская музыка, выступяць іншыя выканаўцы родам з Албаніі. Рыта Ора падзялілася навіной пра свой канцэрт у Ватыкане ў тэлеэфіры. Па яе словах, яна будзе спяваць калядку «Што гэта за Дзіцятка?». Сatholicherald.co.uk (АлГ) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.