Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Больш за трэць расійскіх школьнікаў вывучае «Асновы праваслаўнай культуры»
01.09.2016 17:06

Колькасць расійскіх школьнікаў, якія вывучаюць «Асновы праваслаўнай культуры» (АПК), расце з года ў год, і зараз па ўсёй краіне ўжо больш за трэць абіраюць для сваіх дзяцей гэты вучэбны прадмет.

Такія даныя прывёў у чацвер у інтэрв’ю «РИА Новости» загадчык сектарам Асноў праваслаўнай культуры (АПК) сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Маскоўскага Патрыярхату дыякан Герман Дзямідаў.

У студзені гэтага года першы намеснік міністра адукацыі і навукі Наталля Траццякова паведаміла, што ў 2015 годзе прадмет АПК у школах Расіі вывучалі каля паўмільёна вучняў чацвёртых класаў.

Вучэбны курс «Асновы рэлігійных культур і свецкай этыкі» (АРКСЭ), уведзены ў 2012 годзе па ўсёй Расіі для вучняў чацвёртых класаў, прадугледжвае вывучэнне на выбар асноў праваслаўнай, ісламскай, будысцкай ці іўдзейскай культур. Акрамя таго, па жаданні выкладчыка асновы ўсіх сусветных рэлігійных культур або асновы свецкай этыкі.

Курс АРКСЭ на сёння вывучаецца на працягу ўсяго чацвёртага класа з разліку адна гадзіна ў тыдзень. У РПЦ неаднаразова прапаноўвалі пашырыць выкладанне асноў рэлігійных культур на іншыя класы.

Па словах дыякана Германа Дзямідава, калі паглядзець на агульную статыстыку, то «па краіне ўжо больш за трэць бацькоў абірае для сваіх дзяцей АПК», а ў шэрагу рэгіёнаў (у прыватнасці ў Цэнтральнай і Паўднёвай федэральных акругах) «такіх сем’яў больш за палову».

Ён удакладніў, што модуль выбіраюць раней, у трэцім класе. Пры гэтым прадмет выбіраюць «не вучні, а іх бацькі».

«Малодшы школьнік не можа свядома зрабіць такі выбар, да ўсяго, згодна з федэральным законам, гэтае права належыць бацькам, якія маюць прыярытэт у выхаванні сваіх дзяцей перад іншымі асобамі. Так гэта ў нас, так і ў большасці іншых дзяржаў: атрыманне рэлігійнай адукацыі ў школе або адмаўленне ад яе – права бацькоў», — сказаў дыякан Герман Дзямідаў.

Па словах дыякана, сёння вывучэнне рэлігійных культур у школах Расіі мае эксперыментальны фармат і займае 34 гадзіны ў адным класе.

Паводле Риа Новости,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.