Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
СМІ: у святынях Брытаніі ўсталююць відэакамеры для абароны ад тэрарыстаў
03.09.2016 10:00

Камеры відэаназірання ўсталююць у святынях Вялікабрытаніі ў мэтах прадухілення тэрактаў. Такая мера звязана з нядаўнім нападам на касцёл у прыгарадзе Руана ў Францыі.

Пра гэта са спасылкай на BBC News паведамяле ria.ru.

Пра неабходнасць усталявання камер ідзе гаворка ў абноўленым кіраўніцтве па бяспецы, разасланым ва ўсе парафіі агульнацаркоўнай арганізацыяй National Churchwatch. Рэкамендуецца звярнуць асаблівую ўвагу на бяспеку невялікіх святыняў.

«Мой вопыт падказвае мне, што гэта будзе не вялікі касцёл або сабор. Гэта будзе маленькая святыня, вакол якой жыве мала людзей, а паліцыя знаходзіцца далёка», — пракаментаваў BBC тэкст кіраўніцтва дырэктар арганізацыі Нік Толсан.

У выпадку нападу ў касцёле або царкве неабходна, паводле яго слоў, як мага хутчэй вывесці людзей з будынка, інакш тэрарысту «спатрэбіцца ўсяго некалькі секунд, каб знішчыць вялікую колькасць людзей». Таксама ён заклікаў усталяваць персанальныя кнопкі трывогі для супрацоўнікаў святыняў.

Раніцай 26 ліпеня двое мужчын, узброеныя нажамі, падчас ранішняй службы захапілі шэсць чалавек у царкве Сэнт-Эцьен-дзю-Руўрэ (поўнач Францыі), у тым ліку святара і двух парафіян.

Адной з жанчын удалося збегчы, яна выклікала паліцыю, якая аператыўна прыбыла на месца.

Неўзабаве злачынцы выбеглі з будынка і былі застрэлены на месцы. У касцёле было знойдзена цела загінулага — 85-гадовага святара Жака Амеля, якому перарэзалі горла. Адзін з парафіян быў цяжка паранены ў горла, аднак урачам удалося яго выратаваць. Забароненая ў шэрагу краінах тэрарыстычная ІГ узяла адказнасць за гэты напад.

Паводле ria.ru, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.