У Польшчы адбудзецца нацыянальнае чытанне «Quo vadis» |
02.09.2016 15:42 |
3 верасня пад патранатам прэзідэнцкай пары адбудзецца нацыянальнае чытанне рамана «Quo vadis» польскага пісьменніка Генрыка Сянкевіча. У варшаўскай Галерэі Парчыньскіх супольнае чытанне рамана адкрые Мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казімір Ныч. Свой удзел у чытанні пацвердзілі таксама вядомыя акцёры Галіна Лабанарска, Аліцыя Вэнгажэвска, Пётр Баёр, Лех Макавецкі, а таксама бард «Solidarności» Мацей Петшык. Чытанне «Quo vadis» у Галерэі Парчыньскіх будзе суправаджацца выстаўкай калекцыі абразоў імя Яна Паўла ІІ, на якіх прадстаўлены пераслед першых хрысціянаў. Як запэўніваюць арганізатары акцыі, кожны, хто прынясе свой экземпляр «Quo vadis», зможа атрымаць памятны запіс з аўтографамі прысутных акцёраў. Акцыя Народнага Чытання стартавала ў 2012 годзе. Паводле deon.pl (VGr) |