Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мэл Гібсан афіцыйна аб’явіў пра здымкі працягу фільма «Пакуты Хрыстовы»
05.09.2016 10:36

Аўстралійскі і амерыканскі акцёр і рэжысёр Мэл Гібсан пацвердзіў, што працуе над працягам фільма 2004 года «Пакуты Хрыстовы».

Пра гэта са спасылкай на заходнія СМІ паведамляе БЕЛТА.

Інфармацыя пра магчымы працяг фільма з’явілася ў сеціве ў пачатку лета, аднак тады Гібсан не даваў афіцыйных каментароў наконт магчымых здымак.

Сёння ж акцёр і рэжысёр агучыў назву новага фільма — «Уваскрасенне». Гібсан удакладніў, што ў новай стужцы ўвага будзе ўдзелена ўваскрасенню Езуса Хрыста.

Вядома, што над сцэнарыем новай стужкі працуе Рэндал Уолес. «Пакуты Хрыстовы» выйшлі ў свет у 2004 годзе. Фільм на аснове чатырох Евангелляў расказвае пра апошнія 12 гадзін жыцця Хрыста на Зямлі.

Паводле БЕЛТА, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.