Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фінляндыя: лютэранскія біскупы адмаўляюцца шлюбаваць аднаполыя пары
05.09.2016 11:49

“Евангельска-лютэранская Царква ў Фінляндыі не будзе шлюбаваць аднаполыя пары” - паведаміў арцыбіскуп Кары Мякіне. У сакавіку наступнага года ў Фінляндыі ўвойдзе ў сілу закон аб легалізацыі аднаполых шлюбаў.

Лютэранскія біскупы прынялі рашэнне, што ў  Царкве шлюб па-ранейшаму будзе ўдзяляцца толькі гетэрасексуальным сужэнствам. Адначасова біскупы запэўнілі, што Царква «не адварочваецца ад сексуальных і гендэрных меншасцяў ці “вясёлкавых” сем'яў», якія і надалей будуць прымацца з вялікай павагай.

У лістападзе 2014 г. арцыбіскуп Кары Мякіне ўхваліў прыняцце парламентам законапраекта па легалізацыі аднаполых шлюбаў.

У знак пратэсту супраць гэтага жэсту 3 тысячы вернікаў адышлі ад Царквы. На сёння вышэйшыя фінскія лютэране прызналі, што рашэнне біскупаў можа расчараваць людзей, якія чакалі іншы вынік.

Прынятае лютэранскімі біскупамі рашэнне, аднак, дазваляе пастырскую малітву за тых, хто ўступіў у гомасексуальны шлюб, а таксама ў іх інтэнцыях.

Прыняты ў Фінляндыі закон прадугледжвае аднаполым парам тыя ж правы, што і гетэрасексуальным сужэнствам, у тым ліку ўсынаўленне дзяцей і нашэнне таго ж самага прозвішча.

У сакавіку 2017 года Фінляндыя стане 12 краінай у Еўропе, якая дазволіць заключэнне аднаполых саюзаў. Да Лютэранскай Царквы належыць каля 75%  жыхароў Фінляндыі.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.