«Рома» згуляў у Рыме з аргенцінскім клубам, за які балее папа Францішак |
05.09.2016 12:51 |
Сустрэча праходзіла з нагоды Юбілейнага Года міласэрнасці. На футболках абедзвюх каманд быў змешчаны лагатып года. З моманту абрання арцыбіскупа Буэнас-Айрэса кардынала Хорхе Марыа Берголіа на Святы Пасад яго любімы клуб стаў чэмпіёнам Аргенціны і выйграў паўднёва-амерыканскі Кубак Лібертадарэс. Атрыманыя трафеі былі прадстаўлены Пантыфіку ў Ватыкане. Папа да сёння з’яўляецца членам клуба прыхільнікаў «Сан-Ларэнса», гульні якога глядзеў з самага дзяцінства разам са сваім бацькам у Буэнас-Айрэсе, спраўна робіць клубныя ўзносы і мае членскі білет. Новы стадыён аргенцінскага клуба будзе названы ў гонар папы Францішка. Гісторыя клуба «Атлеціка Сан-Ларэнса дэ Альмагра» пачынаецца ў 1907 годзе, калі каталіцкі святар Буэнас-Айрэса Ларэнца Месса дазволіў дзецям гуляць у футбол на падворку ля святыні, а афіцыйнай датай заснавання клуба лічыцца 1908 г. Паводле ria.ru, (VGr) |