Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Місіянеркі Міласэрнасці здзейснілі паломніцтва да грабніцы св. Маці Тэрэзы
06.09.2016 10:30

«У індыйскім горадзе Калькута кананізацыю Маці Тэрэзы адзначылі 4 верасня ўрачыстай святой Імшой. Сёстры, заснаванага Маці Тэрэзай ордэна Місіянерак Міласэрнасці раніцай у нядзелю здзейснілі пілігрымку да магілы святой, ўсклалі кветкі, запалілі свечкі і спявалі песні ў гонар “Анёла бедных”» - паведаміла французскае інфармацыйнае агенцтва AFP. 

Трансляцыю цырымоніі кананізацыі на плошчы св. Пятра ў Рыме сёстры і іх падапечныя назіралі на вялікім экране. Сястра Мэры Лыза распавяла: “Гэта дзень радасці, дзень падзякі і адзін дзень многіх-многіх благаслаўленняў".

У сваю чаргу, 32-гадовая Коніка Цыцылія, якая ў жыцці часта сустракалася з Маці Тэрэзай у Калькуце, таксама запаліла свечку на яе магіле.

Такім чынам яна падзякавала святой за тое, што калісьці яна дала яе бедным бацькам грошы, каб Коніка магла наведваць  школу. “Калі я ў бядзе, мяне заўсёды суцяшае памяць пра Маці Тэрэзу», - сказала індуска.

У Калькуце св. Маці Тэрэза заснавала “Кангрэгацыю місіянерак сясцёр міласэрнасці”, зацверджаную Папам ў 1950 годзе. У 1959 годзе святая адкрыла дом для састарэлых і цэнтр для пракажоных, а праз два гады горад Шанціла Нагархавелі (Горад свету). Некалькі пазней аналагічныя ўстановы былі адкрытыя ў многіх буйных гарадах Індыі, а таксама ў іншых краінах.

Святая Маці Тэрэза памерла ў Калькуце 5 верасня 1997 года ва ўзросце 87 гадоў і была пахаваная там.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.