Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Гэты момант застанецца са мной назаўжды»: брытанская спявачка Рыта Ора пра сваё выступленне ў гонар Маці Тэрэзы
07.09.2016 12:21

3 верасня, напярэдадні кананізацыі Маці Тэрэзы, брытанская спявачка з албанскімі каранямі Рыта Ора выканала спеў «Што за дзіця» ў рымскай базыліцы святога Паўла за мурамі.

Рыта Ора нарадзілася ў Прышціне, сталіцы Косава, але разам са сваёй сям’ёй вымушана была эміграваць у Вялікабрытанію ў 1990-х як бежанка. Спявачка падкрэсліла, што для яе вялікая радасць спяваць у гонар Маці Тэрэзы, якая таксама паходзіла з Косава.

«Сёння вечарам, напярэдадні кананізацыі Маці Тэрэзы, мы, сыны і дочкі па крыві, хочам выказаць нашую ўдзячнасць, аддаючы пашану гэтай славутай манахіні, якая прысвяціла сваё жыццё дапамозе бедным», — сказала Ора ў сваёй прамове перад выступленнем.


Як адзначыла спявачка, «сціплай жанчыне ўдалося аб’яднаць усё чалавецтва без якойсьці дыскрымінацыі, выключна сілай веры і любоўю. Як казала калісьці сама Маці Тэрэза, “толькі любоў выратуе свет”».

Маці Тэрэза нарадзілася ў г. Скоп’е, які з’яўляецца сёння сталіцай Македоніі, у косава-албанскай сям’і, а затым стала грамадзянкай Індыі.

Упершыню пра сваё выступленне ў Ватыкане Рыта Ора распавяла на амерыканскім ток-шоў з Джымі Фэланам. «Я паглядзела спіс гасцей і ўбачыла… слова "Папа". Папа?! Гэта сапраўдны гонар і проста фантастычнае пачуццё», — прызналася тэлевядучаму Рыта Ора.

На цырымоніі кананізацыі Маці Тэрэзы на плошчы св. Пятра прысутнічала каля 100 тысяч вернікаў з усяго свету.

Паводле dailymail.co.uk (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.