Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мексіка: 18 тысяч чалавек маліліся за мігрантаў
07.09.2016 13:05

Святая Імша ў інтэнцыі сем'яў і мігрантаў, на якой сабралася каля 18 тысяч вернікаў, завяршыла «Марш для сем'яў», арганізаваны ў інтэнцыі многіх мексіканскіх сем'яў, падзеленых мяжой. Гэтая ініцыятыва з'яўляецца часткай святкавання Года Міласэрнасці ў Мексіцы.

«Мы не можам заставацца абыякавымі да голасу Бога, які сёння праз Эўхарыстыю да гэтага часу гаворыць з намі», — сказаў у гаміліі біскуп Сьюдад-Хуарэс.

«У Евангеллі Бог прамовіў да Юзафа і даў яму вельмі канкрэтнае заданне: “устань, вазьмі Марыю за жонку, беражы Яе, абараняй Яе”. Юзаф падпарадкаваўся голасу Бога, ажаніўся з Марыяй і адправіўся з Ёй у Егіпет, каб клапаціцца пра Яе і абараняць ад ворага», — сказаў біскуп Хасэ Гуадалупэ Торэс Кампас.

Імшу ў інтэнцыі абароны сям'і і мігрантаў канцэлебравалі 15 біскупаў з бліжэйшых дыяцэзій, а таксама сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Мексіцы.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.