Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бельгія: барацьба за выкладанне рэлігіі ў школах
08.09.2016 10:51

У Бельгіі адбываецца сапраўдная «вайна» за выкладанне рэлігіі ў школах. Фармальна вернікі маюць права на адну гадзіну прадмета ў дзяржаўных школах і дзве – у рэлігійных.

У рэчаіснасці, аднак, некаторыя навучальныя ўстановы не прадугледжваюць навучанне гэтаму прадмету ўвогуле, у іншых настаўнікі, якія праводзяць заняткі па рэлігіі, сустракаюцца з рознымі цяжкасцямі.

У лепшым выпадку аказваецца ціск на бацькоў, каб яны «добраахвотна» адмовіліся ад выкладання рэлігіі, а замест яе адпраўлялі сваіх дзяцей на заняткі па філасофіі і грамадазнаўству. Нядаўна пра гэта заявіла адкрытая Федэрацыя асацыяцый бацькоў дзяржаўных школ.

Учора ў Брусэлі прайшла тэрміновая сустрэча Савета рэлігійных лідараў. Акрамя Каталіцкага Касцёла і іншых хрысціянскіх канфесій, на ёй прысутнічалі бельгійскія яўрэі і мусульмане. Яны аднадушна выступалі супраць спробы выдаліць рэлігію са школы. «Такім чынам не атрымаецца выпрацаваць спосаб сумеснага суіснавання прадстаўнікоў розных канфесій і светапоглядаў», — лічаць удзельнікі, якія падпісалі сумесную заяву.

Яны заўважылі, што заняткі па рэлігіі дазваляюць студэнтам лепей разумець сутнасць іх веры, а таксама навучыцца адэкватна выказваць свае перакананні ў плюралістычным грамадстве.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.