У Маскве прайшла Усерасійская сустрэча кансэкраваных асобаў |
09.09.2016 11:27 |
8 верасня ў Маскве завяршылася Усерасійская сустрэча кансэкраваных асобаў з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці і 25-годдзя аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Расіі. У трохдзённым форуме прынялі ўдзел каля каля 50 братоў і сясцёр з усіх каталіцкіх дыяцэзій Расіі. Распачалася сустрэча святой Імшой у катэдры Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі з удзелам а. Мікалая Дубініна OFMConv — старшыні Канферэнцыі кансэкраваных асобаў Каталіцкага Касцёла ў Расіі (CORSUM). У якасці духоўнага арганізатара сустрэчы быў запрошаны а. Вільгельм Спірыта OFMConv з Асізі. Манах адзначыў, што хацеў бы дапамагчы ўдзельнікам адчуць сябе як Адам, якога на сваіх руках нясе Хрыстус. «Вельмі важна для манаскага і пастырскага жыцця дазволіць вадзе для хросту цалкам нас “прамачыць”», — сказаў а. Спірыта. Для размовы пра духоўнае жыццё манах з Асізі прапанаваў выкарыстоўваць думку апостала Паўла пра тое, што чалавек складаецца з цела, душы і духа. Пав словах а. Спірыты, гэта дазваляе апісаць дынаміку духоўнага жыцця глыбей і ясней, чым звычайнае арыстоцельскае разуменне пра душу і цела.
7 верасня ўдзельнікі форуму наведалі Уладзімір. Завяршылася сустрэча 8 верасня пілігрымкай кансэкраваных асобаў да Брамаў Міласэрнасці ў катэдральным саборы ў Маскве, дзе адбылася святая Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп Паоло Пеццы. |