Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Марадзьяга крытычна выказаўся адносна прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў ЗША
09.09.2016 16:39

Папскі дарадчык і гандураскі кардынал Оскар Андрэс Радрыгес Марадзьяга з «вялікім непакоем» глядзіць на Злучаныя Штаты Амерыкі і прэзідэнцкую выбарчую кампанію, якая там адбываецца. Выбары прэзідэнта ЗША, ужо 58-я па ліку, запланаваны на 8 лістапада гэтага года.

«Свет патрабуе вялікага кіраўніка», — сказаў каардынатар Рады кардыналаў падчас сустрэчы з журналістамі ў Дуйсбургу (Германія). На думку іерарха, сённяшнія кандыдаты на прэзідэнцкае крэсла не валодаюць якасцямі вялікага кіраўніка.

Кардынал крытычна выказаўся адносна кандыдата на пасаду прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які выступае за ўзвядзенне сцяны на мяжы ЗША з Мексікай, каб стрымаць хвалю нелегальных мігрантаў. «Свет патрабуе мастоў, а не сцен», — падкрэсліў кардынал Марадзьяга, цытуючы словы Папы Францішка.

Гандураскі іерарх нагадаў, што сучасная міжнародная сітуацыя вельмі складаная. «Трэба больш дыялогу і супрацоўніцтва. У атмасферы канфрантацыі ніколі не будзе міру», — дадаў кардынал.

Паводле КАІ
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.