«Капліцу міру» адкрылі ў Расіі |
12.09.2016 12:43 |
Першую ў Расіі капліцу міру адкрылі на ваенна-мемарыяльных могілках у Расошках пад Валгаградам. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел пасол ФРГ у Расіі Рудзігер фон Фрыч.
«На алтары гэтага помніка можна было напісаць “Больш ніколі”. Сэнс гэтага паслання заключаецца ў тым, што нам патрэбна захоўваць памяць аб усіх ахвярах Другой сусветнай вайны. Гэтая вайна сыходзіла з Германіі і мела жудасныя вынікі потым і для самой Германіі. Менавіта гэтая думка абавязвае нас сёння праводзіць палітыку ў імя міру, абавязвае прытрымлівацца міжнароднай дамоўленасці, прытрымлівацца правіл, а не парушаць іх і праводзіць адвольную палітыку», — сказаў пасол. У сваю чаргу намеснік губернатара Валгаградскай вобласці Аляксандр Дарджэеў адзначыў, што капліца сімвалізуе талерантнасць і прымірэнне народаў. «Праекты такога фармату падтрымліваюцца і вітаюцца ў Расіі на розных узроўнях улады, з’яўляюцца добрым прыкладам канструктыўнага міжнароднага дыялогу ў складаных знешнепалітычных працэсах на сучасным этапе актыўнай формы грамадскай дыпламатыі ў дзеянні», — адзначыў Аляксандр Дарджэеў. Закладка фундамента капэлы адбылася ў верасні 2013 года. Праект быў распрацаваны вядомым нямецкім архітэктарам Юргенам фон Ройсам, а рэалізаваны валгаградскімі спецыялістамі, якія прымалі ўдзел у будаўніцтве Расошынскіх мемарыяльных могілак. Капліца міру ўяўляе сабой дзве гранітныя стэлы з крыжамі – праваслаўным і каталіцкім.
Ваенна-мемарыяльныя могілкі савецкіх воінаў, якія загінулі пад Сталінградам у гады Вялікай Айчыннай вайны, былі ўрачыста адкрыты 23 жніўня 1997 года на месцы разбураных у 1942 годзе сёлаў Вялікая і Малая Расошкі, дзе ў гады вайны загінулі дзясяткі тысяч салдат і мясцовых жыхароў. Сёння могілкі складаюцца з асобных частак — савецкай і нямецкай. Паводле Интерфакс, (MV) |