Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэліквіі Яна Хрысціцеля перададуць з Ватыкана ў царкву ў Расіі
13.09.2016 10:58

Часцінку парэшткаў Яна Хрысціцеля з Ватыкана перададуць 17 верасня Іаана-Прадцечанскай царкве ў сяле Хірына Шаткаўскага раёна Ніжагародскай вобласці.

«Акцыя, якую арганізаваў апякун гэтага храма, намеснік загадчыка Імператарскага праваслаўнага палесцінскага аб’яднання Ігар Ашурбэйлі, стала магчымай пасля гістарычнай сустрэчы Патрыярха Кірыла і Папы Рымскага Францішка ў Гаване», — паведаміла 12 верасня дырэктар Паломніцкага цэнтра ІППО «Святая Зямля» Алена Шчарбакова.

Святыню перададуць на захаванне храму, пабудаванаму ў XVIII стагоддзі па праекце Васіля Бажэнава, у рамках святкаванняў у сувязі з гадавінай яго аднаўлення.

Рэліквіі Яна Хрысціцеля былі ў ліку 24 святынь, якія ў красавіку гэтага года перадала Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству прадстаўнікам Рускай Праваслаўнай Царквы і І. Ашурбейлі. У маі каўчэг з рэліквіямі быў перададзены на захаванне ў маскоўскі храм Святой Елізаветы ў Пакроўскім-Стрэшнаве.

Паводле Интерфакс,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.