Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
122 паселішчы Мексікі пратэстуюць супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў
13.09.2016 11:49

Больш за мільён мексіканцаў выйшлі на вуліцы, каб пратэставаць супраць прапанаванай у гэтай краіне легалізацыі так званых “гомасексуальных шлюбаў”.

Палеміка па гэтым пытанні працягваецца ўжо з 3 мая гэтага года, калі прэзідэнт Энрыке Пенья Ньета пачаў казаць пра праект папраўкі да артыкула 4 мексіканскай канстытуцыі, каб узаконіць “шлюбы” таксама гомасексуальным парам.

Гэтую прапанову будзе разглядаць сенат. Адразу пасля падання прапановы сфармаваўся Народны фронт за місію (Frente Nacional por la Familia). Яго спікер Радрыга Іван Картэс заявіў, што сужэнства – гэта не пытанне сувязі пачуццяў, але на яго патрэбна глядзець з боку дзяцей. А яны, каб нармальна выраслі, патрабуюць сямейнага асяроддзя, у якім ёсць і тата і маці.

Радрыга Іван Картэс дадаў, што свецкая краіна, такая як Мексіка, не мае права парушаць рэлігійную свабоду, а таксама навязваць грамадству ідэалогію.
Маніфестацыі супраць так званых “гомасексуальных шлюбаў” адбыліся 10 верасня ў 122 паселішчах Мексікі.

Мясцовая прэса адзначае, што такіх масавых пратэстаў там не было з 1930-х гадоў, яшчэ з паўстання Картэсаў, якія абаранялі каталіцкую веру, што ў той час цярпела пераслед улад. На 24 верасня запланаваны нацыянальны марш у абарону традыцыйнай сям’і, які пройдзе вуліцамі мексіканскай сталіцы.

Паводле Credo,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.