Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Міжнароднае абартыўнае лобі хоча зацвердзіць «Міжнародны дзень бяспечнага аборту»
14.09.2016 13:50

Некалькі тыдняў таму кааліцыя з 430 праабортных груп накіравала ліст да Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна з патрабаваннем увесці «Міжнародны дзень бяспечнага аборту» і адзначаць яго 28 верасня.

Ліст быў дасланы таксама кіраўнікам структуры «ААН-жанчыны», Праграмы Развіцця ААН, Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя, Фонда народанасельніцтва ААН, Дзіцячага Фонда ААН, UNAIDS і ЮНЕСКА.

Як адзначаецца ў лісце, 28 верасня было аб’яўлена міжнародным днём дзеянняў у мэтах дэкрыміналізацыі аборту ў 1990 года так званым рухам за жаночае здароўе, і з таго часу яго штогод адзначаюць.

Абаронцы жыцця выказваюць непакой, што ўстанаўленне «Міжнароднага дня бяспечнага аборту» можа паспрыяць легалізацыі абортаў нават у тых краінах, дзе яны яшчэ пад забаронай.

На сайце citizengo.org, праца якога заснавана на традыцыйным хрысціянскім разуменні сапраўднай свабоды, правоў чалавека і годнасці асобы, вядзецца збор подпісаў супраць устанаўлення дня бяспечнага аборту.

Аўтары петыцыі заахвочваюць накіраваць супольнае пасланне ў ААН з тлумачэннем таго, што аборт не можа быць бяспечным, бо ў выніку гэтай працэдуры гіне зачатае жыццё, а святкаванне падобнага дня супярэчыць асноўнаму праву чалавека — праву на жыццё.

Паводле citizengo.org
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.