Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Партугалія: на тэатральных афішах з’явіцца мюзікл пра Маці Тэрэзу з Калькуты
14.09.2016 14:39

Матыльдзі Тракада, аўтар мюзікла пра Яна Паўла ІІ «Вайтыла», які заваяваў Партугалію ў сезоне 2010-2011, працуе над музычным спектаклем пра Маці Тэрэзу з Калькуты.

Як паінфармавала аўтар праекта, мюзікл з’явіцца на афішах партугальскіх тэатраў ужо ў кастрычніку гэтага года пад назвай «Калькута». «Праца над спектаклем невыпадковая. Я хацела спалучыць гэта з нядаўняй кананізацыяй Маці Тэрэзы», — адзначыла Матыльдзі Тракада.

У мюзікле пра святую з Калькуты будуць граць маладыя акцёры-аматары з Сацыяльнага цэнтра партугальскага Эшторыла. «Удзельнічаюць яны ў гэтым праекце бескарысліва. Мы лічым, што, дзякуючы іх удзелу, гэты праект атрымае поспех і прынясе фінансавыя сродкі, якія будуць накіраваны на карысць бедных», — падзялілася Тракада.

Выстаўлены ў лютым 2011 года на афішах партугальскіх тэатраў мюзікл «Вайтыла» сабраў каля 20 тысяч гледачоў. У жніўні 2011 года спектакль пра жыццё Яна Паўла ІІ быў прадстаўлены на Сусветных Днях Моладзі ў Мадрыдзе. Вясною 2013 года па просьбе гледачоў пастаноўка ізноў вярнулася на афішы тэатраў Партугаліі.

«Вайтыла» — гэта спектакль музычна-мультымедыйны, у якім апавядаецца пра асноўныя падзеі з жыцця Папы-паляка, гучаць сведчанні маладых людзей, а таксама шматлікія анекдоты пра Папу.

Паводле deon.pl
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.