Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Вялікабрытаніі хочуць павялічыць колькасць каталіцкіх школ
15.09.2016 11:42

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй прадставіла рэформу адукацыі ў сярэдняй школе, згодна з якой шмат месца адводзіцца рэлігійным школам. Яны будуць складаць адну трэць усіх брытанскіх навучальных устаноў.

«Я хачу ліквідаваць перашкоды, якія абмяжоўваюць адкрыццё каталіцкіх школ», — заявіла новы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі.

Каталіцкія школы складаюць 10 працэнтаў усіх школ у Вялікабрытаніі, а ацэнка іх арганізацыі ў сістэме навучальных устаноў звычайна знаходзіцца паміж «добра» і «выдатна». Каталіцкія школы вельмі папулярныя і звычайна атрымліваюць шмат заяў на навучанне.

Стварэнне новых школ, аднак, было заблакавана, калі ўступіў у сілу закон, які патрабуе, каб мінімум 50 працэнтаў іх вучняў належала да іншага веравызнання.

«Я глыбока перакананая ў тым, што не трэба адбіраць у сем’яў магчымасць адпраўляць сваіх дзяцей у школу, якая кіруецца каштоўнасцямі, якія яны падзяляюць», — падагульніла прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі.

Тэрэза Мэй хоча змяніць існуючы закон, каб засяродзіцца ў першую чаргу на забеспячэнні грамадзянам якаснай адукацыі.

«Патрэбна заахвочваць рэлігійныя абшчыны — асабліва тыя, якія былі паспяховымі, як у выпадку з католікамі, — прыняць меры, якія павышаюць каштоўнасць нашых школ», — адзначыла Тэрэза Мэй.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.