Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Савет Цэркваў Блізкага Усходу заклікае ўсталяваць мір у гэтым рэгіёне
15.09.2016 12:31

У сталіцы Іярданіі завяршылася XI Генеральная асамблея Савета Цэркваў Блізкага Усходу. Прадстаўнікі Савета заклікалі ўсталяваць мір у рэгіёне.

«Прадстаўнікі ўсіх царкоўных абшчын рэгіёна выступілі з заявай», — паведамілі ў Дэпартаменце інфармацыі і камунікацыі Вялікага Дома Кілікійскага. Старшынёй на Саборы быў армянскі Кілікійскі Каталікос Арам І.

У тэксце дакумента адзначаецца важнасць хрысціянскай прысутнасці ў рэгіёне. Удзельнікі асамблеі заклікаюць «спыніць бессэнсоўныя войны, перастаць аказваць садзеянне экстрэмісцкім рухам, забяспечыць рэпатрыяцыю бежанцаў на радзіму, асудзіць генацыды, гэтаксама як і ўсе праявы рэлігійна-этнічных “чыстак”»

Таксама прадстаўнікі Цэркваў заклікаюць «падтрымаць справядлівы суд палесцінскага народа, адпусціць усіх выкрадзеных людзей, правесці нарэшце прэзідэнцкія выбары ў Ліване (выбары адкладваюцца ўжо ў 18-ы раз) і рэанімаваць працэс работ па аднаўленні Кіпра пасля 42 гадоў раз’яднання».

Паводле sib-catholic.ru,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.