Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навуковец з ЗША напісаў кнігу пра айца Аляксандра Меня
19.09.2016 13:48

Прафесар універсітэта ў Паўночным Ілінойсе Уоллес Дэніэль напісаў кнігу пра а. Аляксандра Меня. Для гэтага прафесар прачытаў усё, што знайшоў пра гэтага святара за шэсць гадоў, і найбольш яго ўразіла кніга а. Меня «Сын чалавечы».

Кніга «Невядомы рускі прарок — а. Аляксандр Мень і яго час» уключае біяграфію праваслаўнага святара-мучаніка, а таксама «гісторыю спасціжэння яго жыцця» самім аўтарам. Яна ўтрымлівае не толькі звесткі з літаратуры, але і даныя з «першых крыніц»: амерыканскі прафесар Дэніэль шмат размаўляў з Паўлам Менем — братам свайго героя, з яго духоўнай дачкой Кацярынай Геніевай (дырэктар Усерасійскай дзяржбібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудоміно), з а. Георгіем Чысцяковым — пераемнікам а. Аляксандра, і са шматлікімі яго вернікамі, роднымі і сябрамі.

«Жыццё айца Аляксандра і яго працы маюць сусветнае значэнне, — падкрэсліў даследчык. — І яго навучанне яшчэ больш значнае ў цяперашні час. Яго адкрытасць, вера ў брацкія адносіны паміж людзьмі, яго навучанне пра любоў да Божага стварэння, яго любоў да рускай культуры, яго адданасць праваслаўю асабліва актуальныя для ўсіх нас сёння. Айцец Аляксандр — творчы, адукаваны і прывабны чалавек, глыбока адданы хрысціянству і Езусу Хрысту. Яго жыццё і навучанне збліжаюць людзей на розных узроўнях грамадства».

Паводле blagovest-info.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.