Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бельгія: эўтаназія непаўналетняга выклікала абурэнні і пратэсты
19.09.2016 16:29

Першы выпадак «актыўнай дапамогі ў самазабойчай смерці» непаўналетняга ў Бельгіі, пра што было праінфармавана 17 верасня, выклікаў абурэнні і пратэсты з боку прадстаўнікоў Касцёла і абаронцаў правоў пацыента.

«Такія дзеянні адбіраюць у дзяцей іх права на жыццё», — сказаў старшыня Папскай акадэміі жыцця на пенсіі. Кардынал Эліо Сгрэчча адзначыў, што перш за ўсё маладому чалавеку неабходна падтрымка маральная, псіхалагічная і духоўная.

Канферэнцыя Біскупаў Італіі назвала гэты выпадак «сігналам смерці». Старшыня італьянскага епіскапату кардынал Анджэло Баньяска падкрэсліў, што жыццё «святое і заўсёды павінна быць прынята». Адначасова іерарх заклікаў як веруючых, так і няверуючых даваць сваім канкрэтным прыкладам сведчанне каштоўнасці жыцця.

Бельгія з’яўляецца адзінай краінай у свеце, у якой на эўтаназію маюць права хворыя дзеці, калі могуць выказаць такое пажаданне свядома. Зацверджаны парламенцкай большасцю закон быў падпісаны каралём Бельгіі Філіпам І у сакавіку 2014 года. Згодна з гэтым законам, урачы маюць права спыніць жыццё асобам, якія не маюць 18 гадоў, з’яўляюцца невылечна хворымі, церпяць з-за моцнага болю і паляпшэння стану якіх у перспектыве не чакаецца. Такое рашэнне павінна быць зацверджана бацькамі і некалькімі экспертамі, а малады пацыент павінен усведамляць сітуацыю і разумець, што азначае эўтаназія.

З 2014 года, калі закон быў уведзены ў жыццё, гэта першы выпадак эўтаназіі непаўналетняга ў гэтай краіне.

Эўтаназія дарослых у Бельгіі легалізавана з 2002 года.

Паводле deon.pl
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.