Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нігерыя: баевікі «Бока Харам» забілі восем хрысціянаў |
21.09.2016 13:47 |
Тэрарысты з групоўкі ісламскіх фундаменталістаў «Бока Харам» забілі восем чалавек, якія прыйшлі на набажэнства ў касцёл непадалёку горада Чыбак, штат Борна ў паўночна-ўсходняй Нігерыі. Як праінфармавала 20 верасня інтэрнэт-старонка газеты «Premium Times», пасля набажэнства, калі людзі выходзілі з касцёла, невядомыя мужчыны пад’ехалі на матацыклах і пачалі па іх страляць. Чыбак стаў вядомы ва ўсім свеце ў 2014 годзе, калі тэрарысты з «Бока Харам» выкралі са школьнага інтэрната 276 дзяўчат. Да сёння ў руках выкрадальнікаў знаходзяцца яшчэ 218 з іх. З таго часу Чыбак, а таксама ваколіцы перыядычна становяцца мэтай нападаў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.