Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцка-праваслаўны форум у К’еці завяршыўся прыняццем супольнага дакумента
23.09.2016 16:10

На заканчэнне 14-й пленарнай сесіі Міжнароднай змешанай камісіі па справах тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой быў прыняты дакумент пад назвай «Сінадальнасць і першаснасць у першым тысячагоддзі: на шляху да агульнага разумення дзеля служэння адзінству Касцёла».

Упершыню за 9 гадоў дакумент, распрацаваны падчас пленарнай сесіі, быў прыняты ўсімі Цэрквамі. У дакуменце галоўным чынам гаворыцца пра дзве формы здзяйснення ўлады ў Касцёле: сінадальнай, а значыць супольнай, а таксама аб прымаце.

У пасяджэнні, якое адбывалася ў К’еці (Італія) 15–22 верасня, прымалі ўдзел прадстаўнікі абедзвюх Цэркваў. Узначальвалі сесію кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, і архіепіскап Ёў (Геча) з Экуменічнага Патрыярхату Канстанцінопаля.

Паводле deon.pl
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.