Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Якая краіна вырабляе найбольшую колькасць Біблій у свеце?
27.09.2016 13:43

Самая вялікая колькасць Біблій у свеце выпускаецца ў друкарні Amity Printing, якая знаходзіцца ў Кітаі.

Прадпрыемства займае плошчу памерам прыкладна ў восем футбольных палёў, дзе друкуецца ад 60 да 70 Біблій у хвіліну, што складае 18 мільёнаў экземпляраў (!) у год.

Пра гэта паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва aciprensa.com.

Кампанiя Amity Printing была створана ў 1987 годзе ў кiтайскiм горадзе Нанкiн у паўднёвай частцы краіны.

Паводле брытанскага выдання Financial Times, у 2014 годзе тут было выпушчана 65,7 мільярда Бiблiй на дзесяці кiтайскiх дыялектах i 59,3 мільярда асобнiкаў на 90 iншых мовах, якiя экспартуюцца cёння ў больш чым 70 краін свету.

Amity Printing з'яўляецца агульным праектам Аб'яднаных Біблейскіх Таварыстваў i мясцовай хрысцiянскай арганiзацыi Fundación Amity.

Паводле афіцыйных даных, у Кітаі жыве менш за 30 мільёнаў хрысцiян. Аднак, згодна з ацэнкамi незалежных даследчыкаў, больш за 100 мільёнаў чалавек у краіне вызнаюць хрысціянства. Гэтая лічба перавышае 86,7 мільёнаў членаў Камуністычнай партыі Кітая.

Як адзначае інфармагенцтва, будызм па-ранейшаму застаецца дамінуючай рэлігіяй у Кітаі. Разам з тым хрысцiянства, пераважна пратэстантызм, зараз з'яўляецца адной з найбольш папулярных рэлiгiй у Кiтаі. Многія эксперты лічаць, што Кітай будзе мець найбольшую колькасць хрысціянскага насельніцтва ў свеце на працягу наступных 15 гадоў.

Пераклад з iспанскай мовы Кацярыны Сапожнiкавай

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.