Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціянскія і мусульманскія дзеці памоляцца разам за мір у Сірыі
27.09.2016 16:41

Сотні хрысціянскiх і мусульманскiх дзяцей з Алепа сустрэнуцца 6 кастрычніка, каб разам памаліцца за ўсталяванне міру ў гэтым горадзе і ва ўсёй Сірыі. Дзеці будуць маліцца аб спыненні жорсткасці і забойстваў, якія пануюць у Сірыi апошнія гады.

Як паведаміў aciprensa.com армянскі каталіцкі арцыбіскуп Алепа Бутрас Мараяцi, ідэя сабраць вучняў сiрыйскiх школ на малітву нарадзілася ў айцоў францішканаў. Іерарх таксама ўказаў на неабходнасць заклікаць улады спыніць жорсткую вайну», якая забірае жыццё самых слабых і нявінных членаў грамадства — дзяцей.

«Але перш за ўсё яны будуць маліцца. Маліцца за ўсіх сваіх сучаснікаў. І мы верым, што малітва дзяцей мацнейшая за нашу», — дадаў арцыпастыр.

Як адзначае інфармагенцтва, выбухі і забойствы, галоўным чынам у Алепа, сведчаць аб поўным паражэнні крохкага перамір'я, абвешчанага ў Сірыі менш за два тыдні таму. Сірыйскія ўрадавыя войскі бамбардзіруюць усходнюю частку горада, якая знаходзіцца пад кантролем груп паўстанцаў, сярод якіх ёсць і джыхадысты.

Арцыбіскуп Мараяцi паведамiў, што многія сем'і мірных жыхароў ужо пакінулі гэтую зону, шукаючы прытулку ў iншых частках краiны.

Пераклад з iспанскай мовы Кацярыны Сапожнiкавай

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.