Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Кракаве выстаўлены на аўкцыён папскія аўтамабілі
28.09.2016 14:14

Тры аўтамабілі, на якіх ездзіў Святы Айцец Францішак падчас Сусветных дзён моладзі ў Польшчы, трапілі на дабрачынны аўкцыён. За атрыманыя грошы таварыства «Карытас» у Кракаве прафінансуе, у прыватнасці, набыццё мабільнай бальніцы для бежанцаў з Сірыі, якія жывуць у Ліване.

Пра гэта паведаміў дырэктар каталіцкага дабрачыннага таварыства «Карытас» а. Багдан Кардула. «Пачатковая стаўка — адзін злоты (рэд. — 1 злоты эквівалентны менш чым 0,3 USD). Таму кожны можа не проста памарыць, але і насамрэч стаць удзельнікам гэтай акцыі. Мы пастараемся дадаць яшчэ нейкія гаджэты, таму, калі хтосьці не купіць аўтамабіль з аўкцыёну, прынамсі атрымае нейкую дробязь на ўспамін», — дадаў дырэктар кракаўскага «Карытас».

На сённяшні дзень на таргах сярэдні кошт аднаго аўтамабіля складае 60 тысяч злотых.

Таргі папскіх аўтамабіляў будуць трываць да 11.00 па польскім часе 9 кастрычніка. Адбывацца яны будуць праз платформу charytatywni.allegro.pl/papamobile.

Паводле CREDO
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.