Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы Канады: асобам пасля эўтаназіі адмовяць у каталіцкім пахаванні
29.09.2016 16:54

Каталіцкія біскупы заходняй часткі Канады выказаліся за адмаўленне ў каталіцкім пахаванні асобам, якія рашыліся на эўтаназію. Іерархі патлумачылі, што гэта не кара, а прыняцце да ведама, што памерлы здзейсніў учынак, які «супярэчыць хрысціянскай веры».

На думку канадскіх біскупаў, у гэтым выпадку рэлігійная цырымонія можа стаць пэўным «заахвочваннем для іншых да таго, каб здзейсніць такое ж зло».

Біскупы шасці дыяцэзій правінцыі Альберта і паўночна-заходніх тэрыторый 14 верасня ў адказ на прыняты ў Канадзе закон аб легалізацыі эўтаназіі абнародавалі свой дакумент. Гэтым пытаннем займаецца таксама Канферэнцыя Біскупаў Канады, пасяджэнне якой адбываецца на гэтым тыдні ў Корнуале.

Сярод біскупаў Канады няма аднадушнасці на гэтую тэму. Напрыклад, арцыбіскуп Аттавы Тэрэнс Прэндэргаст настойвае на тым, што асобы, якія просяць аб «дапаможным самазабойстве», не павінны атрымлівасць перад смерцю сакрамэнтаў, а пасля смерці ім трэба адмовіць у каталіцкім пахаванні. Тым не менш, іерархі выказваюцца за тое, каб кожны выпадак эўтаназіі разглядаўся асобна.

Канадскія біскупы адрозніваюць асобаў, якія просяць аб эўтаназіі, ад тых, хто сам замахнуўся на сваё жыццё з прычыны роспачы або псіхічнай хваробы. Апошнім не адмаўляецца ў каталіцкім пахаванні. Як падкрэсліваюць біскупы Канады, праблема з эўтаназіяй заключаецца ў тым, што яна здзяйсняецца наўмысна.

Паводле deon.pl
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.