Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт УПЦ МП заклікае забараніць аборты на тэрыторыі Украіны
03.10.2016 14:38

Мітрапаліт Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату Аляксандр (Драбінка) заклікаў забараніць аборты на тэрыторыі Украіны, адзначыўшы, што мае намер ініцыяваць абмеркаванне гэтага пытання ў Вярхоўнай радзе.

«Калі б атрымалася ў два разы скараціць колькасць абортаў, у нас быў бы ўстойлівы і моцны дэмаграфічны рост... Патрэбна агульным фронтам прыняць важныя рашэнні для павелічэння генафонду, нельга, каб нацыя вымірала», — заявіў Мітрапаліт. Іерарх удакладніў, што па гэтым пытанні яго пазіцыя «супадае з пазіцыяй Патрыярха Кірыла».

Паводле слоў іерарха, Царква збіраецца ініцыяваць збор подпісаў сярод парафіян аб забароне абортаў, а ён сам мае намер ініцыяваць слуханні ў Вярхоўнай радзе па гэтым пытанні. Мітрапаліт таксама назваў аборты «адной з галоўных бедаў Украіны».

Рашэнне дадзенага пытання, на думку праваслаўнага іерарха, патрабуе комплексных мер, якія павінны ўключаць дапамогу сем’ям у вырашэнні жыллёвых праблем, матэрыяльную падтрымку шматдзетных сем’яў, увядзенне ў працу сістэмы аховы здароўя этычных нормаў, якія б абавязвалі ўрачоў клапаціцца пра захаванне жыцця зачатага дзіцяці.

Пры гэтым іерарх раскрытыкаваў сурагатнае мацярынства, якое «скажае само паняцце маці».

Раней Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падпісаў петыцыю за забарону абортаў, пад якой таксама паставілі подпісы больш за 300 тысяч чалавек. Патрыярха падтрымалі Вярхоўны муфцій Расіі Талгат Таджудзін, дзіцячы амбудсмен Ганна Кузняцова, старшыня камісіі Грамадскай палаты РФ па падтрымцы сям’і, дзяцей і мацярынства Дзіяна Гурцкая.

Пасля падпісання дакумента Патрыярхам Кірылам у грамадстве разгарэлася дыскусія.

Паводле ria.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.