Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціяне Грузіі праспявалі для папы Францішка малебен на мове Хрыста
03.10.2016 16:08

Для папы Францішка ў ходзе яго апостальскага візіту ў Грузію быў праспяваны малебен на арамейскай мове ў святыні Свеціцхавелі, якая ўжо больш тысячы гадоў з’яўляецца духоўным цэнтрам хрысціянства ў краіне. Трохдзённы візіт Пантыфіка ў Грузію завяршыўся 2 кастрычніка.

Пантыфік разам з дэлегацыяй Ватыкана быў запрошаны ў патрыяршы сабор Свеціцхавелі ў старадаўняй сталіцы Грузіі — Мцхета.

На службе прысутнічалі прэм’ер-міністр і члены ўраду Грузіі, Каталікос-патрыярх усяе Грузіі Ілія ІІ, прадстаўнікі духавенства, дыпламатычны корпус.

Часткаю набажэнства стаў спеў-малітва ў выкананні паствы Стара-Кандскага манастыра Трынаццаці Сірыйскіх айцоў, які знаходзіцца ў Мцхецкім раёне.

Настаяцель асірыйскай абшчыны ў вёсцы Старая Канда схіархімандрыт Серафім Бітбунаў (Біт-Харыбі) вядомы тым, што разам з членамі абшчыны робіць запісы спеваў на арамейскай мове, музыку да якіх складае сам.

Айцец Серафім — другі святар у свеце, які цэлебруе набажэнства на арамейскай мове — мове Езуса Хрыста. Раней на арамейскай мове служылі літургію толькі ў сірыйскім горадзе Маалюля.


Паводле Новости-Грузия
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.