Прыхільнікі абортаў у Польшчы пратэстуюць супраць рашэння ўраду забараніць перарыванне цяжарнасці |
03.10.2016 17:43 |
«Чорным панядзелкам» называюць у СМІ акцыю пратэсту жанчын, прыхільнікаў абортаў у Польшчы, якія, пачынаючы з 3 кастрычніка, плануюць апранацца ва ўсё чорнае, не выходзіць на працу і прапускаць заняткі ва ўніверсітэтах. Замест гэтага полькі збіраюцца прымаць удзел у мітынгах, шэсцях і велапрабегах, паказваючы такім чынам свой пратэст адносна законапраекту, які мае на мэце цалкам забараніць аборты ў краіне. Пратэст падтрымалі некаторыя буйныя ўстановы адукацыі, а таксама некаторыя палякі-мужчыны. Незадаволенасць у некаторых слаёў насельніцтва з’явілася 21 верасня пасля таго, як польскі сейм у першым чытанні прыняў законапраект, ініцыяваны асацыяцыяй «Права на жыццё», падтрыманы Каталіцкім Касцёлам у гэтай краіне і кіруючай кансерватыўнай партыяй PiS («Права і справядлівасць»). Падтрымаць акцыю пратэсту ў Польшчы плануюць і некаторыя жыхары Вільнюса. |