Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
СМІ: Германія распрацуе праграму лібералізацыі ісламу
04.10.2016 17:06

Урад Германіі да першага паўгоддзя 2017 года распрацуе праект па адаптацыі ісламу да нямецкіх ліберальных каштоўнасцяў.

Пра гэта паведамляе ria.ru.

Як адзначае інфармацыйнае агенцтва, раней канцлер Ангела Меркель заяўляла, што «іслам уласцівы Германіі», не робячы ўдакладненне, пра якую менавіта форму ісламу ідзе гаворка.

За гэта выказванне канцлер атрымала вялікую хвалю крытыкі. Міністр фінансаў ФРГ Вольфганг Шойбле выступіў, аднак, у падтрымку «нямецкага ісламу», удакладніўшы, што «гэта самавызначэнне мусульман, якія жывуць тут у духу нашага вольнага і талерантнага парадку».

«Нямецкі іслам» — найбольш маштабны і амбіцыйны праект нямецкага ўраду за апошнія дзесяцігоддзі, які плануюць ажыццявіць з пачатку 2017 года. Гэтай інтэграцыйнай праграмай будуць займацца адразу некалькі міністэрстваў і ведамстваў. Цэнтральная роля ўсё ж будзе належаць міністэрству замежных спраў.

Паводле ria.ru, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.