Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У РПЦ прапанавалі адрэдагаваць сінадальны пераклад Бібліі
04.10.2016 17:17

Новы поўны пераклад Бібліі рабіць не спатрэбіцца, аднак існуючы сінадальны пераклад XIX стагоддзя, які з’яўляецца самай распаўсюджанай рускамоўнай версіяй Святога Пісання, неабходна адрэдагаваць. Пра гэта паведаміў кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён на канферэнцыі ў Маскве, прысвечанай 140-годдзю сінадальнага перакладу.

Сінадальны пераклад — тэрмін, які абазначае пераклад кніг Бібліі на рускую мову, здзейснены ў ХІХ стагоддзі і зацверджаны Свяцейшым кіруючым Сінодам для хатняга (не для набажэнстваў) чытання.

«На маю думку, замахвацца на новы поўны пераклад Бібліі сёння не варта, але можна было б падрыхтаваць адрэдагаванае выданне сінадальнага перакладу, у якім найбольш відавочныя недакладнасці былі б выпраўлены», — адзначыў Мітрапаліт.

Па словах праваслаўнага іерарха, для падрыхтоўкі такой рэдакцыі «была б неабходна група высокакампетэнтных спецыялістаў у галіне біблістыкі». Акрамя гэтага, новая версія перакладу «павінна атрымаць адабрэнне царкоўнай улады».

Паводле ria.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.