Францыя: абаронцы сям’і дзякуюць Папу за крытыку гендэрнай тэорыі |
05.10.2016 12:21 |
Асяроддзі, якія змагаюцца за правы сям’і ў Францыі, удзячныя Папу Францішку за яго выразную пазіцыю адносна шкоднасці выхавання дзяцей паводле гендэрнай ідэалогіі. Пра гэта Пантыфік выказаўся 2 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта на шляху з Азербайджана ў Рым. У прыватнасці Святы Айцец звярнуў увагу на сітуацыю ў Францыі і мясцовыя падручнікі, назваўшы такі стан рэчаў «ідэалагічнай каланізацыяй». Словы Папы пацвердзіла Людавін дэ ла Рашэ, старшыня руху «Manif Pour Tous», які два гады таму вывеў на вуліцы мільёны французаў супраць легалізацыі так званых аднаполых саюзаў. Яна нагадала, што ў Францыі вучэбная праграма вельмі палітызаваная і ідэалагізаваная, асабліва ў дачыненні да гендэрнай тэорыі. Існуе нават адмысловы вэб-сайт, на які бацькі дасылаюць паведамленні аб выпадках ідэалагічнай апрацоўкі ў падручніках і кнігах, рэкамендаваных міністэрствам. Маштабы гэтай з’явы велізарныя. Гэта ўжо ўплывае на дзяцей, выхоўваючы іх у вялікай блытаніне — адзначыла дэ ла Рашэ. Заяву Папы яна ўспрыняла ў якасці знаку ўдзячнасці і заахвочвання, каб працягваць барацьбу за сям’ю. Катэгарычныя словы Святога Айца адносна гендэрнай ідэалогіі сустрэліся з цвёрдым адказам з боку французскага міністра адукацыі. Яна прызналася, што не чакала такой рэакцыі Папы, і назвала Пантыфіка ахвярай кампаніі па дэзінфармацыі. «Я раззлаваная», — сказала Наджад Вало-Белкасэм. |