Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Каталікос усіх армян прыме ўдзел у Вярхоўным сходзе Армянскай Царквы |
07.10.2016 13:03 |
Кіраўнік Армянскай Апостальскай Царквы (ААЦ) Каталікос усіх армян Гарэгін ІІ прыме ўдзел у чарговым сходзе Вярхоўнага духоўнага савета, які пройдзе ў Нью-Ёрку з 31 кастрычніка па 3 лістапада.
У сходзе прымуць удзел кіраўнік Усходняй епархіі ЗША ААЦ архіепіскап Хажак Пармасян, прадстаяцель Заходняй епархіі ЗША ААЦ архіепіскап Аван Церцеран, духоўны лідар армян Канады епіскап Абгар Авакімян і старшыня Армянскага ўсеагульнага дабрачыннага саюза Перч Садракян.
Вышэйшы савет абмяркуе пытанне павышэння эфектыўнасці місіі Армянскай Царквы. У ходзе візіту ў Нью-Ёрк Каталікос усіх армян прыме ўдзел у 89-м сходзе Армянскага ўсеагульнага дабрачыннага саюза і мерапрыемствах, прымеркаваных да 110-годдзя арганізацыі, а таксама адслужыць літургію ў кафедральным саборы св. Вардана.
Армянская дыяспара ў ЗША налічвае каля 1,5 мільёна чалавек. Інтарэсы дыяспары прадстаўляюць дзве арганізацыі — Армянскі Нацыянальны Камітэт Амерыкі (АНКА) і Армянская асамблея Амерыкі (ААА).
Паводле ria.ru (IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.