Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новым прэзідэнтам Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы абраны кардынал Анджэло Баньяска
10.10.2016 10:41

Кардынал Анджэло Баньяска, арцыбіскуп Генуі і старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Італіі, абраны новым прэзідэнтам Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ). Выбары прайшлі 9 кастрычніка ў Манака.

Прэзідэнцкі мандат будзе дзейнічаць на працягу пяці гадоў з 2016 па 2021 гг.

Італьянскі кардынал у мінулы выбарчы перыяд выконваў абавязкі віцэ-прэзідэнта РБКЕ. Новымі віцэ-прэзідэнтамі абраны кардынал Вінсэнт Нікалс, арцыбіскуп Вестмінстэра і старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Англіі і Уэльсе, і мансеньёр Станіслаў Гандэцкі, арцыбіскуп Познані і старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Польшчы.

Новы прэзідыум распачаў сваю працы адразу пасля выбараў, удзел у якіх прымаў і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.



Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Еўропы — арганізацыя, якая ставіць за мэту развіццё сумеснай працы каталіцкіх біскупаў у Еўропе. Створаная ў 1971 годзе, сёння яна налічвае 39 удзельнікаў.

Сярод іх — 33 старшыні мясцовых епіскапатаў, а таксама арцыбіскуп Люксембурга і княства Манака, прадстаўнікі Малдовы, Кіпра, трох каталіцкіх касцёлаў Украіны, а таксама Апостальскі адміністратар Эстоніі — у гэтых краінах, за выключэннем Украіны, сёння няма паўнавартасных Канферэнцый Біскупаў.

З біяграфіі новага старшыні РБКЕ:

Кардынал Анджэло Баньяска прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў 1966 годзе. Ва ўніверсітэце Генуі атрымаў доктарскую ступень у галіне філасофіі. У 1998 годзе атрымаў біскупскую сакру, у 2000 годзе стаў арцыбіскупам.

У 2001 годзе быў прызначаны старшынёй савета штодзённай газеты «Avvenire». У 2003 годзе прызначаны ваенным ардынарыем Італіі, у 2005 — сакратаром Камісіі па культуры і сацыяльных камунікацый італьянскага епіскапату. 3 2011 па 2016 г. — віцэ-прэзідэнт Рады БКЕ.

Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.