Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Салезіянская супольнасць у Расіі адзначыла 25-годдзе служэння
10.10.2016 13:30

Айцы салезіяне дона Боско — другая ў свеце манаская супольнасць па колькасці кансэкраваных асобаў пасля езуітаў. 9 кастрычніка ў маскоўскай катэдры салезіяне адсвяткавалі 25-годдзе свайго служэння ў Расіі.

«Мы вельмі рады, што можам маліцца з усімі вамі ў гэты гістарычны момант», — сказаў Генеральны настаяцель салезіянаў кс. Анхель Арцімэ падчас Імшы ў маскоўскай катэдры, якую ўзначаліў арцыбіскуп Паоло Пеццы.

«Разам з вамі я скіроўваю слова падзякі а. Юзафу за яго 25-гадовае служэнне ў Расіі», — дадаў кс. Анхель Арцімэ, звяртаючыся да пробашча катэдральнай парафіі кс. Юзафа Занеўскага, які першым з салезіянаў прыехаў у Расію ў 1991 годзе па запрашэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Адзначыўшы, што маскоўская салезіянская супольнасць дае «цудоўнае сведчанне веры», Генеральны настаяцель выказаў надзею, што ў Расіі калісьці адсвяткуюць і стагоддзе служэння салезіянаў.

Салезіяне дона Боско — манаская супольнасць у Каталіцкім Касцёле, заснаваная ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя італьянскім святаром Джавані Боско, які пазней быў далучаны да ліку святых. На сёння яна налічвае больш за 15 тысяч манахаў, якія нясуць служэнне ў 132 краінах на пяці кантынентах. У Расіі салезіяне служаць у Маскве і Падмаскоўі, Санкт-Пецярбургу, Гатчыне, Растове-на-Доне, Якуцку і Алдане.

Паводле ria.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.